Папа Францішак ухваліў новыя дэкрэты Кангрэгацыі па справах Кананізацыі. Адна з іх датычная прызнання гераізму цнот сястры Малгажаты Банась з Навагрудка. Яна была адзінай ацалелай з 12 сясцёр назарэтанак, якой удалося перажыць Другую сусветную вайну.

Жыхары Наваградка называлі сястру Малгажату «ахоўнiцай табернакулюма», бо яна клапацілася аб прысутнасці Найсвяцейшага Сакрамэнту ў касцёле. Падчас камунізму сястра часта збірала вернікаў на малітву, а калі святара не было, ладзіла набажэнствы. Сястра таксама духоўна і матэрыяльна падтрымлівала сібіракоў.

Яна жыла ў цяжкіх умовах у закрытым парафіяльным касцёле, жыла ў асноўным за кошт ахвяр і ўласнай працы. Яна нястомна малілася і працавала.

Мясцовыя палякі казалі пра яе: «жанчына мужная, гераічная, адданая аж да гераізму, заўсёды гатовая дапамагчы, адважная, мудрая Божай мудрасцю».

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)