У нядзелю, 19 снежня, скаўты перадалі Віфлеемскі агонь касцёлу св. Міхаіла Арханёла ў Навагрудку. Любы вернік можа забраць яго дадому. Вiфлеемскі агонь лічыцца сімвалам надзеі, міру і любові. Па традыцыі каталікі запальваюць ад яго свечку, якая гарыць на святочным стале.
Вiфлеемскае святло міру — штогадовая скаўцкая акцыя перадачы сімвалічнага агню перад Калядамі, які запальваецца ў гроце Нараджэння Хрыстова ў Вiфлееме. Гэтая традыцыя была распачата ў 1986 годзе ў Аўстрыі ў рамках дабрачыннай кампаніі для інвалідаў і патрабуючых.
fot. novgazeta.by