У Беларусі была створана праўладная палітычная партыя «Белая Русь». Такое рашэнне было прынята сёння на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску. У з’ездзе бралі ўдзел больш за тысячу апаратчыкаў. Дэлегаты ўжо прынялі статут і праграму партыі.

«Сёння на разгляд з’езда мы выносім ужо абноўлены, значна больш спелы тэкст праекта праграмы і спадзяемся, што ён стане праграмнай асновай у дзейнасці нашай партыі», — адзначыў старшыня партыі Алег Раманаў.

Паведамляецца, што ў савет увайшлі прадстаўнікі розных прафесій: парламентарыі, чыноўнікі, дактары і нават кіроўца аднаго з аўтапаркаў.

У прыватнасці, у орган увайшлі кіраўнікі МАРГ і Мінсельгасхарча Аляксей Багданаў і Ігар Брыло, а таксама прапагандыст Рыгор Азаронак і гендырэктар агенцтва «Мінск-Навіны» Андрэй Крывашэеў.

Крыніца: nashaniva.com

Fot. Twitter

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)