Рашэннем абласнога суда ў Гродне 16 чэрвеня будзе ліквідаваны мясцовы дабрачынны фонд «Крэўскi замак». Фонд арганізаваў валанцёрскія летнікі ў Крэве. Тут знаходзіцца адзін з найстарэйшых замкаў, з якога ўцёк вялікі князь літоўскі Вітаўт, быў задушаны князь Кейстут і падпісана Крэўская унія 1385 года.

Скаргу падало галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя – Юрый Карэцкі.

Арганізацыя зарэгістраваная ў 2005 годзе ў вёсцы Крэва Смаргонскага раёна. Галоўнай мэтай яна называла садзейнічанне захаванню Крэўскага замка. Фонд праводзіў летнікі, археалагічныя лагеры і культурныя мерапрыемствы ў Крэве і іншых населеных пунктах.

Крэўскі замак у 2020 г.

Крэўскі замак у 2020 г. (fot. fgb.by)

Напрыклад, разам са Смаргонскім райвыканкамам і Крэўскім сельсаветам у 2011 годзе правялі валанцёрскі летнік і «Крэўскі кірмаш». На ім узнагародзілі паэта Уладзіміра Някляева. На свята прыехалі 300 чалавек.

Zamek w Krewie na litografii Napoleona Ordy

Крэўскі замак на літаграфіі Напалеона Орды

Валанцёрскія летнікі праходзілі практычна кожны год. Валанцёры прыбіралі габрэйскія могілкі ў Крэве, праводзілі раскопкі гарадзішча і працы па кансервацыі рэшткаў Крэўскага замка. Усе археалагічныя работы праходзілі ў партнёрстве з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі.
З 2018 года фонд выпускаў альманах «Kreva Incognita». Задачай было паказаць разнастайнасць Крэва і вызначыць перспектывы для стварэння новых музейных аб’ектаў, якія маглі б прыцягнуць турыстаў.

Kreŭski zamak, Kniaskaja. Крэўскі замак, Княская (J. Bułhak, 1910) (4).jpg

Крэўскі замак, Княская вежа (J. Bułhak, 1910)

Верагодна, замак у Крэве быў пабудаваны літоўскім князем Альгердам, які таксама пабудаваў замак у Лідзе. У 1381 г. у замку сядзеў Ягайла, сасланы сваім дзядзькам Кейстутам, якога ён потым забіў у Крэве ў 1382 г. У 1385 г. у замку была падпісана унія Літвы і Польшчы. У 1503-1506 гадах замак сур’ёзна пацярпеў ад татараў. У XIX стагоддзі на дзядзінцы была пабудавана драўляная ратуша. Замак моцна пацярпеў падчас Першай сусветнай вайны, бо 3 гады стаяў на лініі фронту. 21 ліпеня 1917 года ён быў амаль цалкам знішчаны абстрэлам рускай артылерыі. У 1929-1930 гадах польскія ўлады пачалі кансервацыйныя работы. У савецкі час замак быў разбураны. У 2017 годзе пачалася рэстаўрацыя княжацкай вежы. У 2018 годзе пачаўся збор камянёў, неабходных для рэканструкцыі замка.

Крыніца: hrodna.life/wikipedia.org

Fot. Wikimedia Commons

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)