Латвійскі фільм «Mana Briviba» («Мая свабода»), які распавядае пра Іту Казакевіч, польскую дзяячку ў гэтай краіне, быў намінаваны на «Оскар». Хаця ў Польшчы яе постаць малавядомая, у Латвіі ёй нават паставiлi помнік. У некалькіх сцэнах можна ўбачыць вучняў польскай школы ў Рызе.

Журналіст газеты «Przegląd Bałtycki», які спецыялізуецца на латышскай тэматыцы, Томаш Атоцкі адзначае, што дзякуючы сваёй пазiцыi Іта Казакевіч з’яўляецца фігурай, якая дагэтуль аб’ядноўвае латышоў і палякаў.

«Яна асацыюецца з Польшчай, з бескампраміснай барацьбой за незалежнасць Латвіі, але таксама з павагай да ўсіх супольнасцей, якія жывуць у Латвіі», — тлумачыць Атоцкі.

Ён таксама нагадвае, што Іта Казакевіч паходзіла са змешанай сям’і — яе маці была латышкай, а бацька — палякам. Нарадзілася ў 1955 годзе ў Рызе. Яна была не толькі актывісткай Саюза палякаў Латвіі і яго першым старшынёй, але і дэпутатам Вярхоўнага Савета Латвіі.

4 мая 1990 года яна разам з латышамі прагаласавала за незалежнасць краiны. Гэта важная фігура, але крыху забытая, дадае журналіст. Толькі летась у Екабпілсе быў усталяваны першы ў Латвіі помнік Іце Казакевіч. Месяц таму ў Рызе яе імем назвалі адну з вуліц. Больш за тое, яна на працягу многіх гадоў з’яўляецца патронам польскай школы, якая дзейнічае ў латвійскай сталіцы.

Іта Казакевіч патанула ў Тырэнскім моры восенню 1990 года. Ёй было 35 гадоў. Яе пахавалі на могілках св. Міхаіла ў Рызе. У 2001 г. была пасмяротна ўзнагароджана Камандорскім крыжам Ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча.

Крыніца: polskieradio.pl

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)