Беларуская бежанка, якая з нядаўняга часу выступае за лёгкаатлетычную зборную Польшчы, Крысціна Цiманоўская, заваявала сярэбраны медаль на зімовым чэмпіянаце Польшчы па лёгкай атлетыцы. Дыстанцыю 60 метраў яна пераадолела за 7,25 секунды. Золата заваявала полька Ева Свабода з вынікам 7,05 секунды.

«Другі зімовы чэмпіянат Польшчы і другі сярэбраны медаль. Дзякуй усім за падтрымку», – напісала Ціманоўская ў Instagram.

У гэтым годзе зімовы чэмпіянат Польшчы па лёгкай атлетыцы быў арганізаваны ў Торуні. У спаборніцтвах, якія прайшлі на выходных, удзельнічала больш за 500 спартоўцаў.

Нагадаем, што два гады таму беларускія чыноўнікі спрабавалі сілай адправіць Крысціну Цiманоўскую проста з алімпійскай вёскі ў Беларусь, пасля таго як яна крытыкавала кіраўніцтва нацыянальнай зборнай Беларусі. Ціманоўская адмовілася садзіцца на борт самалёта з Токіа. У выніку яна знайшла прытулак у Польшчы, дзе ў 2022 годзе атрымала грамадзянства Рэспублікі Польшча ад прэзідэнта Анджэя Дуды.

Фота: instagram.com/kristi_timanovskaya

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)