Біблейская школа у Навагрудку прапануе новы, больш даступны
фармат выкладання Слова Божага. З гэтага часу знаёмства са Святым
Пісаннем у межах праекту будзе сумяшчаць у сабе больш дакладную працу па
зместу Бібліі з паралельным вывучэннем Старога і Новага Запавету.
Акрамя таго, арганізатары школы дадалі гадзіну для вывучэння старажытных
біблейскіх моў для агульнай арыентацыі ў арыгінальных тэкстах і гадзіну, каб
пазнаёміць з Бібліяй тых, хто толькі пачынае вывучаць Святое Пісанне. Як і на
папярэдніх сустрэчах, застаецца праца ў групах і экзэгезіс (тлумачэнне і
разуменне) Божага Слова, святая Імша, адарыцыя Найсвяцейшага Сакрамэнту,
таварыскія сустрэчы па вечарах і праграма асабістага чытання Бібліі на кожны
дзень.
Біблiйная школа ў Навагрудку – гэта ўводны курс, прызначаны дапамагчы
студэнтам паглыбіць вывучэнне Евангелля. На працягу года, раз на месяц,
кожны можа знайсці адказы на пытанні, звязаныя з Бібліяй, гісторыяй яе
стварэння, а таксама пасланнем, якое Слова Божае нясе для жыцця кожнага
чалавека.
Асаблівым чынам арганізатары запрашаюць на сустрэчы лідараў
евангелізацыйных груп, аніматараў біблійных сустрэч, а таксама ўсіх, хто хоча
лепш ведаць Божае Слова.
Заняткі праходзяць раз на месяц у касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку, у
былым кляштары дамiнiканаў. Рэгістрацыя: nowogrudec@gmail.com.
На падставе catholic.by