Лідзкі суддзя Максім Філатаў, які ў свой час вынес прысуд Вітольду Ашурку, які браў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, атрымаў павышэнне і прыступіць да працы ў Гродзенскім абласным судзе.
Максім Філатаў вядомы грамадзкасьці ў асноўным з прываду актывіста з Бярозаўкі Вітольда Ашурка, які быў асуджаны Філатавым на 5 гадоў зьняволеньня, а потым таямнічым чынам памёр падчас адбыцьця пакараньня.
Другая справа дзякуючы якой Максім Філатаў набыў розгалас у Беларусі было тзв. «карычневае злачынства»: у мінулым годзе падчас трэніроўкі ў адной з спартыўных залаў Ліды невядомы падкінуў у яго заплечнік экскрыменты, пасля чаго была распачатая крымінальная справа. Суддзя з Ліды вельмі пакрыўдзіўся на хулігана і выклікаў следча-аператыўную групу, якая з дапамогай аналізаў кала спрабавала высветліць, хто з’яўляецца злачынцам.
Рашэнне аб пераводзе Максіма Філатава ў Гродзенскі абласны суд тэрмінам на 5 гадоў падпісаў 31 снежня беларускі палітык Аляксандр Лукашэнка.