Беларускія ўлады вырашылі змяніць назвы ўсіх навучальных устаноў адукацыi ў гонар людзей, якія нібыта ўнеслі значны ўклад у гісторыю Беларусі.

Гiмназiя 6 у Гродне — першая школа, названая ў рамках ініцыятывы па змене назваў школ і цяпер афіцыйна называецца Гiмназiя iм. Фелікса Дзяржынскага. Па словах дырэктара гімназіі Таццяны Махнач, ідэя нарадзілася ў 1983 годзе і належала першаму дырэктару гэтай навучальнай установы.

У 2018 годзе ў гімназіі № 6 урачыста адкрылі абноўлены бюст Дзяржынскаму і нават падрыхтавалi музейны стэнд.

Фелікс Дзяржынскі вядомы як галава Савецкай ЧК, асабіста адказны за «чырвоны тэрор», у выніку якога ў 1918–1922 гадах было забіта ад 50 000 да 1,7 мільёна чалавек. Фактычна гаворка ідзе пра знішчэнне часткі насельніцтва камуністамі па класавым прынцыпе.

Варта нагадаць, што летась беларуская пракуратура абвінаваціла польскіх настаўнікаў у «гераізацыі ваенных злачынцаў» і «распальванні нацыянальнай варожасці». Дастатковай падставай для зняволення актывістаў польскай меншасці стала арганізацыя акцыі памяці салдат Арміі Краёвай.

Тады афiцыйны Мiнск раскруцiў цэлую прапагандысцкую кампанію вакол постаці «Райса» Бурага, абвінаваціўшы польскую дзяржаву ў нібыта маўчанні аб злачынствах у Залешанах і апраўдваннi дзейнасцi кап. Райса «Бурага».

7 чэрвеня мінулага года прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўшанаваў памяць трагічна загінуўшых беларусаў у Залешанах на Падляшшы.

Як бачым, героямi афiцыйна аб’яўлены савецкiя чэкicты, на сумленнi якiх мiльёны ахвяр, а салдат найбуйнейшай падпольнай антыфашысцкай і антыкамуністычнай арганізацыі ў Еўропе называюць «нацысцкімі злачынцамі».

 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)