Пошта Польшчы выпусціла марку памяці выбітнага польскага пісьменніка і журналіста Юзэфа Мацкевіча. Паштовая марка коштам 0,30 злотых будзе ўведзена ў абарачэнне 1 красавіка — у 120-годдзе з дня нараджэння аўтара вядомай сентэнцыі “толькі праўда з’яўляецца цікавай”.

На марцы фотаздымак пісьменніка і журналіста Юзэфа Мацкевіча 1966 года. На канверце фота Юзэфа Мацкевіча з дачкой Халінай, Остра Брама, Вільня 1938 г., фотаздымак з сямейнага збору і цытата: “толькі праўда з’яўляецца цікавай”.

Як патлумачылі, выпуск маркi з’яўляецца часткай святкавання Года Юзэфа Мацкевіча, устаноўленага сеймам. «Прэзентацыя маркі адбылася ў чацвер у Сейме Рэспублікі Польшча падчас канферэнцыі, прысвечанай працы і дасягненням Юзэфа Мацкевіча, арганізаванай Інстытутам нацыянальнай памяці (IPN). Урачыстасць афіцыйна адкрыў віцэ-прэзідэнт Польскай пошты Веслаў Влодэк», — паведамляе Польскае агенцтва друку.

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)