У папулярызацыi польскай гісторыі і культуры сярод дзяцей і моладзі сёння надзвычай эфектыўныя iнавацыйныя рашэнні. Такую місію ўзяў на сябе Інстытут «Палоніка», які ўжо два гады стварае візуалізацыі польскіх помнікаў гiсторыi з усяго свету ў папулярнай камп’ютарнай гульні Minecraft. Варта адзначыць, што ў гульні ёсць і адзін помнік з Беларусі.
Інстытут «Палоніка» праводзіць заняткі для школьнікаў, якія прадстаўляюць польскія помнікі па-за межамі Польшчы ва ўсім свеце. Да цяперашняга часу ў «Майнкрафце» з’явiлiся чатырнаццаць гiстарычных помнікаў, у тым ліку замак у Падгорцaх, станцыя ў Кастопалі і Янавая Даліна, касцёл Маці Божай Анельскай у Чыкага. Таксама ў гульні ёсць жамчужына даваеннага польскага мадэрнізму – Дом Стральца на вуліцы Элізы Ажэшка ў Гродне. Аднак гэта яшчэ не канец, работы па стварэннi новых аб’ектах яшчэ працягваюцца.
Для тых, хто жадае асабіста ўбачыць вынікі працы, Інстытут «Палоніка» прадастаўляе спецыяльны сервер:
Дастаткова мець легальную копію Minecraft Java Edition (1.17.1) і ўвайсці ў гульню праз сервер: polonika.pl. IP 146.59.52.207