У Лідзе з магілы ксяндза Адама Фалькоўскага сцерлі герб Паўстання 1863 года з выявамі Белага Арла, Пагоні і Архангела, паведамляе тэлеграм-канал «Спадчына».

Ксёндз Фалькоўскі быў расстраляны 24 чэрвеня 1863 года царскімі ўладамі ў Лідзе, ля дарогі на Крупы, дзе і быў пахаваны. Прычынай пакарання стала тое, што ён зачытаў у касцёле маніфест паўстання перад сваімі парафіянамі і заклікаў іх да змагання.

У 1919 годзе, дзякуючы намаганням чыгуначніка Стэфана Лоўкіса, была знойдзена магіла пакаранага, на якой быў устаноўлены жалезны крыж. Ва ўрачыстым асвячэнні гэтага месца прынялі ўдзел каля 15 тысяч жыхароў Ліды і наваколля, а важнасць падзеі падкрэсліў парад 15-й Вялікапольскай Пяхотнай Дывізіі.

Крыж быў знішчаны камуністамі ў 1940 годзе. Пасля вайны на гэтым месцы быў створаны гарадскі парк.

Пасля аднаўлення незалежнасці Беларусі, католікі з Ліды зноў устанавілі крыж на магіле святара, які пазней прыбралi лукашэнкаўскія ўлады. У 2011 годзе актывісты Таварыства польскай культуры Лідчыны ўрачыста адкрылі памятны камень з надпісамі на польскай і беларускай мовах, а таксама з выявай герба Польшчы, Літвы і Русі часоў паўстання 1863-1864 гг.

Таксама варта згадаць, што мясцовая польская супольнасць падвяргалася пераследу за памяць аб святары-патрыёце. У 2013 годзе, старшыня Таварыства польскай культуры Лідчыны, Аляксандр Калышка, за спробу ўвекавечыць героя паўстання, быў аштрафаваны на 2,5 мільёна рублёў.

Крыніца: wb24.org, t.me/s/spadczyna, parafiawyszki.pl

Фота: t.me/s/spadczyna

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
5 (1 vote)