Ксёндз Павел Гедройць, які служыў у вёсках Галынка і Перстунь пад Гроднам, быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за “распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў” – паведамляе тэлеграм-канал “Право имеют”.
Аштрафавалі ксяндза ці арыштавалі, невядома. Таксама ў яго канфіскавалі тэхніку, паведамілі праўладныя каналы.