Юзафа Мацкевіча, безумоўна, можна прызнаць адным з найвыбiтнейшых польскіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя. Яго галоўны твор “Дарога ў нікуды” – лепшае даследаванне саветызацыі польскіх Крэсаў ў 1940-1941 гадах.

Аднак праз свае бескампрамісныя погляды, ён доўгi час заставаўся на маргінэсе. І не толькі ў камуністычнай Польшчы, але і ў асяроддзі польскай эміграцыі. Мацкевіча пастаянна абвінавачвалі ў меркаваным супрацоўніцтве з немцамi падчас Другой сусветнай вайны, але на самой справе ён падвяргаўся нападкам за  свой радыкальны антыкамунізм. Юзаф Мацкевіч выступаў супраць папулярнай тады ў ассяроддзi польскай iнтэлiгенцыi ідэі будаўніцтва так званага «cацыялізму з чалавечым тварам». 

У 1943 годзе ён быў самым важным польскім сведкам раскрыцця злачынстваў бальшавікоў у Катыні. Быў адным з першых, хто данёс праўду аб масавых забойствах у Панарах пад Вільняй падчас нямецкай акупацыі. На жаль, яго творчасць дагэтуль слаба прысутная ў свядомасці палякаў. 

Вельмі цікавым пытаннем застаюцца яго разважанні пра канцэпцыю польскай дзяржавы. У сваім бачанні Юзаф Мацкевіч вельмі часта спасылаўся на ягелонскую традыцыю, якая выводзiцца яшчэ з часоў Рэчы Паспалітай. На працягу ўсяго жыцця ён заставаўся заўзятым прыхільнікам адраджэння Вялікага княства Літоўскага і спрабаваў прасоўваць гэтую ідэю на Крэсах. У міжваенны перыяд у польскім палітычным дыскурсе яго асноўная ідэя лічылася амаль ерэтычнай. На старонках друкаванага органа віленскіх кансерватараў “Слова”, часта трактаваў тэрыторыю Віленшчыны, а таксама ўсёй гістарычнай Літвы як агульную спадчыну для ўсiх народаў былога Вялікага княства Літоўскага.

У сваёй працы «Анахранічная спрэчка» Мацкевіч выказвае сваю сiмпатыю да шматкультурнасцi былога Вялікага княства Літоўскага, гэтакiм чынам супрацьпастаўляючы монаэтнічнае бачанне краіны, якое можна было назіраць сярод нацыянал-дэмакратаў і часткi прыхiльнiкаў Пiлсудскага. : «Гэта была своеасаблівая супольнасьць, заснаваная не на аднастайнасці, а на дружнай разнастайнасці; не на ўзаемным падзеле, а на суіснаванні ва ўзаемным пранікненні. (…) Шматбаковасцi, амаль ўжыву літаратурную фразу – у цікаўнасці да жыцця, у адрозненнi ад сумнага нацыянальнага ўніфармізму». 

На працягу ўсёй сваёй журналісцкай кар’еры ён рэзка крытыкаваў палітыку паланізацыі, якую праводзіў у 30-я гады на Крэсах санацыйны ўрад. У 1938 г. на знак пратэсту супраць зносу праваслаўных цэркваў на Холмшчыне, Мацкевіч нават змяніў сваё веравызнанне на праваслаўе. Асаблівую неадназначнасць выклiкала яго крытычнае стаўленне да тагачаснай палітыкі польскай дзяржавы ў дачыненні да беларусаў і ўкраінцаў, у сваіх артыкулах ён не ўхіляўся ад рэзкай ацэнкі фігуры Юзафа Пілсудскага. Сам ён ахарактарызоваў сваю “краёвасць” як “канцэпцыю дзяржаўнага палітычнага патрыятызму ўсіх нацыянальнасцей, якія пражываюць у краіне”.

У 1962 г., будучы ўжо ў эміграцыі, у артыкуле пад загалоўкам “Польская палітыка ў дачыненні да беларусаў” ён пісаў: “Дрэнна, калі тэмы, якія можна залiчыць да “балючых”, заўсёды закранаюцца толькі адным i тымжа вузкiм колам аўтараў. Ня шкодзiць, Бронь Божа гэтым аўтарам. Чужое маўчанне стварае ім п’едэстал! Але гэта шкодна для грамадскай думкі. Гэта дае ёй нагоду ўхiляцца ад непрыемных ісцін, прыпісваючы іх чужой «капрызе». Калі б такiм ухiленнем можна было выправіць гісторыю, падзеі, факты! Магчыма, варта было б перакрычаць таго, што кажа: “ідзе дождж”, калі б гэта прымусіла сонца выйсці. Але метад такі ж бескарысны ў метэаралогіі, як і ў палітыцы “. 

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)

пра аўтара

Władysław Boradyn

Władysław Boradyn

Cтудэнт Цэнтра усходнееўрапейскіх даследаванняў Варшаўскага ўніверсітэта. Актывiст Фонду «Młode Kresy» i cябра Саюза палякаў на Беларусі. Стваральнік і рэдактар блога nowogrodczyzna.jimdo.com, мэтай якога з'яўляецца папулярызацыя польскай гісторыі і культурнай спадчыны Навагрудчыны.