Год Лема быў быў прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння і 15-годдзя з дня смерці аднаго з найвялiкшых польскіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя, эсэіста, футуролага і філосафа.
Гэты пісьменнік не мае патрэбы ў прадстаўленні. Мала таго, колькасць яго чытачоў не змяншаецца, і сёння асабліва часта падкрэсліваецца, што аўтар «Салярыса» прадбачыў шмат тэхналагічных рашэнняў у сучасным свеце.
Год Лема павінен нам нагадваць і папулярызаваць яго творчасць, хаця, здаецца, моцная пазіцыя пісьменніка не будзе пад пагрозай. Папулярнасць кніг Станіслава Лема ўвесь час расце, а яго проза заваёўвае, у тым ліку, і азіяцкія рынкі, – запэўнівае шматгадовы сакратар і папулярызатар творчасці пісьменніка Войцех Зэмэк.
Праца Станіслава Лема не толькі выклікае настроі, але і адыгрывае важную ролю ў пабудове польскага касмічнага сектара – падкрэслівае прэзідэнт Польскага касмічнага агенцтва праф. Гжэгаж Врохна.
У святкаванні Года Лема ўдзельнічалі, між іншым, Інстытут «Polska Przyszłość» iм. Станіслава Лема. — Лем — сусветна вядомы пісьменнік-гуманіст і адначасова геніяльны візіянер, які змог прадказаць развіццё тэхналогій і напрамак, у якім пойдзе сучасны свет, — рэзюмуе кіраўнік інстытута Мацей Кавецкі.
У верасні Інстытут Станіслава Лема стаў суарганізатарам фестывалю Megabit Bomb у Кракаве, які стаў кульмінацыяй года вядомага польскага пісьменніка. Госці фестывалю маглі ўбачыць самыя вядомыя экранізацыі прозы аўтара «Дзённікаў зоркі», абмеркаваць найноўшыя тэхналогіі і іх уплыў на наша жыццё, а таксама сустрэцца з перакладчыкамі Лема з усяго свету.
Святкаванне Года Лема адбылося таксама i ў Літве, дзе дзякуючы Інстытуту Адама Міцкевіча і Польскаму Інстытуту ў Вільні пабачыла свет першае літоўскае, багата ілюстраванае выданне «Казкі пра робатаў».
У год Лема адна з самых цікавых кніг пісьменніка — «Кіберыяда» — трапіла ў Аргенціну. Раман выйшаў у перакладзе Барбары Гіл Жміхоўскай дзякуючы падтрымцы Інстытута кнігі. Інстытут таксама падтрымаў арабскае выданне Solaris у перакладзе Хаціфа Джанабі.
Крыніца: IAR