Гродзенскі аблвыканкам адмяніў рашэнне мясцовых уладаў Астраўца аб змене назвы бібліятэкі, якая са жніўня павінна была насіць імя беларускага літаратуразнаўцы і пісьменніка Адама Мальдзіса. Рашэнне было прынятае па просьбе прарасiйскай актывісткі Вольгі Бондаравай. У сваім даносе дзеячка напісала, што абураная «бескантрольным разгулам нацыяналістаў і прапольскіх калабарантаў».

У чэрвені 2022 года ў Астравецкі райвыканкам паступіў зварот членаў грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд культуры” аб увекавечанні памяці літаратуразнаўцы і гісторыка Адама Мальдзіса, які нарадзіўся на Астравеччыне. 24 чэрвеня 2022 года было выдадзена рашэнне Астравецкага раённага выканаўчага камітэта № 461 «Аб змене назвы дзяржаўнай установы культуры «Астравецкая раённая бібліятэка».

У ліпені Вольга Бондарава выступіла з асуджэннем раённых уладаў Гродна. Па-першае, у ведамстве паведамілі, што адмяняць рашэнне аб змене назвы бібліятэкі не плануюць. Аднак канчаткова перамаглі аргументы пра «прапольскую пазіцыю» і «махровы нацыяналізм» Мальдзіса.

Адам Мальдзіс – выдатны літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, даследчык польска-беларускіх літаратурных сувязяў і журналіст, лаўрэат прэміі iм. Аляксандра Гейштара (2005). Асноўныя яго працы: Беларуска-польскія літаратурныя сувязі ў апошнія трыццаць гадоў ХІХ ст. (1964), Творчае пабрацiмства (1966), Падарожжа ў ХІХ ст. (1969), Традыцыі польскага асветніцтва ў беларускай літаратуры ХІХ ст. (1972 г.); артыкулы пра У. Сыракомлю і Э. Ажэшка, рэпартажы аб сацыяльна-культурных узаемаадносінах абодвух народаў.

Адам Мальдзіс памёр сёлета ў студзені на 89-м годзе жыцця.

Крыніца: hrodna.life/studium.uw.edu.pl

Фота: Facebook / Алег Хаменка

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)