97 гадоў таму, 29 красавіка 1926 года, у Гродне нарадзіўся Пол Баран, чалавек, які стварыў інтэрнэт. Сёння мы можам прачытаць гэты артыкул, дзякуючы яму — эмігранту з Гродна.

Пол нарадзіўся ў Гродне ў яўрэйскай сям’і. Ва ўзросце 2 гадоў яго сям’я пераехала ў ЗША. Там жа прайшлі яго дзяцінства і юнацтва.

У 1959 годзе ён атрымаў ступень магістра інжынерыі ў Каліфарнійскім універсітэце ў Лос-Анджэлесе, а затым далучыўся да карпарацыі RAND, дзе стварыў сваю найвялікшую працу: камутацыю пакетаў, то бок упакоўку даных у меншыя блокі і адпраўку іх на іншыя камп’ютары.

Падчас т.зв халоднай вайны існавала сур’ёзная пагроза развязвання трэцяй сусветнай вайны. У той час з’явілася першая камп’ютарная сетка ARPANET, і неабходна было распрацаваць метад перадачы дадзеных, які б працаваў і пасля ядзернай атакі. Дзякуючы магчымасці адпраўкі пакетаў з дадзенымі, нават калі некалькі звёнаў сеткі былі пашкоджаныя, сама сетка магла працаваць.

Ужо тады Пол Баран задумваўся аб магчымасці карыстання інтэрнэтам простымі людзьмі. У нататках 1966 года ён пісаў, што да 2000 года мы будзем выкарыстоўваць Інтэрнэт не толькі для чытання інфармацыі, але нават для пакупак! Праз два гады, як кансультант Цэнтра ARPANET пры Міністэрстве абароны ЗША, ён удзельнічаў у падзеле сеткі ARPANET на ваенную MILINET і грамадзянскую INTERNET.

Ён меў больш за 40 патэнтаў, напiсаў каля 150 публікацый, атрымаў шмат узнагарод, у тым ліку самую прэстыжную ў гэтай галіне, г.зн. амерыканскі медаль: National Medal of Technology.

Fot. Wikipedia

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)