У Гродне з фасада чыгуначнага вакзала знік памятны знак у гонар паўстанцаў 1863-1864 гадоў. А на яго месцы з’явілася дошка ў гонар савецкіх падпольшчыкаў часоў Другой сусветнай вайны. Пра гэта заўважыў тэлеграм-канал Гродна 11:27.

Аляксандр Лукашэнка і ягоныя прыхільнікі пастаянна кажуць, што нельга перапісваць гісторыю, але робяць дакладна тое ж самае.

Памятная дошка з дуба была ўстаноўлена 30 гадоў таму на чыгуначным вакзале ў Гродне. Яе аўтар — гродзенскі скульптар Уладзімір Панцялееў.

На дошцы быў надпіс на беларускай мове: 

TYT

HA ЧЫГУНАЧНЫМ

ВАКЗАЛЕ

14 CAKABIKA 1863 ГОДА

AДБЫЎСЯ БОЙ

ПАМІЖ АТРАДАМ ГРОДЗЕНСКАЙ

РЭВАЛЮЦЫЙНАЙ АРГАНIЗAЦЫI

I ЦАРСКIМ BОЙСКАМ

Вось як апісваў тыя падзеі С. Зялінскі ў кнізе «Bitwy i potyczki 1863-1864», выдадзенай у 1913 годзе:

14 сакавіка 1863 г. увечары былы маскоўскі капітан, пазней начальнік станцыі ў Гродне Лявон Кульчыцкі на чале некалькіх дзясяткаў гродзенскіх маладзёнаў сеў на станцыі Гродна ў гатовы да адпраўлення цягнік, каб сустрэцца з атрадам Нарбута, і рушыў у напрамку Парэчча, але толькі з адным спадарожнікам на паравозе, якога машыніст падманам адчапіў ад астатніх вагонаў. Войска, што стаяла на станцыі, атакавала моладзь, якая, страціўшы на месцы двух параненых і двух узятых у палон: Самулінскага і Талочку, разбеглася па горадзе і ўначы была амаль цалкам схоплена.

Крыніца: wb24/telegram/polandmfa

Пасылаю
Рэйтынг чытачоў
0 (0 галасоў)